Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Савет па развіцці лічбавай эканомікі прапрацуе прапановы па стварэнні адпаведнага міністэрства

Эканоміка 26.04.2018 | 14:15

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па развіцці лічбавай эканомікі прапрацуе прапановы па стварэнні адпаведнага міністэрства. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні савета, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Андрэй Кабякоў, пад старшынствам якога прайшло пасяджэнне савета, адзначыў, што для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы лічбавай трансфармацыі неабходна фарміраванне ў краіне цэласнай сістэмы кіравання гэтымі працэсамі. "Менавіта таму Прэзідэнтам даручана ўраду ўнесці прапановы па стварэнні моцнага і эфектыўнага міністэрства ў гэтай сферы, дэталёва вывучыць і падлічыць усе аспекты работы такой структуры. І сёння на першым пасяджэнні савета перад намі стаіць задача прапрацаваць і ўнесці прапановы аб стварэнні такога міністэрства", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што задача па ператварэнні Беларусі ў ІТ-краіну прадугледжвае глабальнае асваенне новых лічбавых тэхналогій ва ўсіх сферах жыцця грамадства і эканомікі. "Органам дзяржаўнага кіравання, сістэме адукацыі, рэгулятарам розных сфер дзейнасці трэба будзе карэнным чынам перабудаваць сваю работу. Важны крок намі ўжо зроблены. Падпісаны ў канцы мінулага года дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі стварае беспрэцэдэнтныя для нашай краіны прававыя ўмовы для работы ІТ-індустрыі. І мы разлічваем, што паспяховая апрабацыя шэрага заканадаўчых норм на базе Парка высокіх тэхналогій дасць магчымасць у будучым паспяхова перанесці гэты вопыт на эканоміку ў цэлым", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым, паводле яго слоў, ІТ-сфера, тэлекамунікацыі, сувязь - толькі малая частка эканомікі, якую трэба будзе пераўтварыць. "Перад намі амбіцыйная і складаная задача - зрабіць успрымальнымі да інавацый традыцыйныя галіны: прамысловасць, сельскую гаспадарку, транспартную сістэму", - сказаў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што паспяховае развіццё лічбавай эканомікі не зводзіцца толькі да тэхналагічнага аспекту, а ў значнай ступені залежыць ад эфектыўнага адміністравання пераўтварэнняў, якое павінна ўпісвацца ў агульную сістэму дзяржаўнага кіравання, мець найвышэйшую гібкасць, здольнасць рэагаваць на змяненні знешніх умоў. "Зыходзячы з разумення гэтых задач па даручэнні кіраўніка дзяржавы быў створаны наш Савет па развіцці лічбавай эканомікі, якому трэба будзе стаць стратэгічным цэнтрам кіравання працэсамі лічбавай трансфармацыі. У склад савета ўключаны прадстаўнікі вядучых дзяржаўных органаў, адказных за правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, а таксама тых, у веданні якіх сёння знаходзяцца найбольш крытычныя для паспяховага ўкаранення лічбавых тэхналогій сістэмы. Не выпадкова і ўключэнне ў склад савета прадстаўнікоў бізнесу. У свеце новых тэхналогій погляд на кожную праблему з вашага боку бачыцца надзвычай каштоўным", - сказаў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, з улікам важнасці і складанасці вырашэння праблем лічбавізацыі пасяджэнні савета будуць праводзіцца не радзей за адзін раз у квартал, а пры неабходнасці яшчэ часцей. "Тут, на гэтай пляцоўцы, мы будзем абмяркоўваць самыя надзённыя праблемы, фармуляваць прыярытэты і асноўныя напрамкі развіцця лічбавай эканомікі, вызначаць прававое поле, у якім трэба будзе працаваць новай беларускай эканоміцы, а таксама даваць ацэнку рабоце асобных ведамстваў, галін, вялікіх прадпрыемстваў", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.