Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2018, 11:28

Савет ЕЭК разгледзіць рэалізацыю лічбавага парадку дня ў ЕАЭС

18 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) з удзелам віцэ-прэм'ераў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе 18 красавіка ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Тэмамі абмеркавання стануць пытанні інтэграцыі і макраэканомікі, рэалізацыі лічбавага парадку дня, эканомікі і фінансавай палітыкі, прамысловай кааперацыі, гандлю, тэхнічнага, антыманапольнага і мытнага рэгулявання, развіцця паліўна-энергетычнага і аграпрамысловага комплексу ЕАЭС, - пералічылі ў прэс-службе. - Членам Савета ЕЭК будуць прадстаўлены даклады аб ходзе рэалізацыі лічбавага парадку дня ЕАЭС, выкананні даручэння ў рамках дарожнай карты па ўстараненні выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС на 2018-2019 гады, аб механізме прызнання банкаўскіх гарантый, выдадзеных банкамі дзяржаў - членаў ЕАЭС для мэт дзяржаўных закупак".

Да абмеркавання запланаваны шэраг дакументаў, у прыватнасці праект пагаднення аб аўдытарскай дзейнасці на тэрыторыі саюза. Частка дакументаў датычыцца сферы тэхнічнага рэгулявання. Размова ідзе аб праекце пагаднення аб парадку і ўмовах устаранення тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі з трэцімі краінамі, праекце пагаднення аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржкантролю за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС. Асобна будуць разгледжаны тыпавыя схемы ацэнкі адпаведнасці, а таксама змяненні ў адзіны пералік прадукцыі, якая падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці з выдачай сертыфікатаў адпаведнасці і дэкларацый аб адпаведнасці па адзінай форме, у тэхнічны рэгламент "Аб бяспецы харчовай прадукцыі".

"На парадку дня будуць такія пытанні, як пералік адзіных метадаў вызначэння пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін, што прымяняюцца ў ЕАЭС, унясенне змяненняў у парадак разгляду матэрыялаў аб парушэнні агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічных рынках, у рашэнне камісіі адносна тэкстураваных поліпрапіленавых ніцей, - адзначылі ў ЕЭК. - Акрамя таго, плануецца абмеркаваць некаторыя аспекты ўдасканалення ўжо існуючых норм права саюза, шэраг праектаў рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Еўразійскага міжурадавага савета і іншыя ініцыятывы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі