Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2017, 19:21

Савет ЕЭК адобрыў пералік напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва для фінансавання ЕАБР

13 студзеня, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) сёння на пасяджэнні адобрыў пералік ўзаемавыгадных напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва краін Еўразійскага эканамічнага саюза для фінансавання праектаў Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Выбудоўванне такога механізма ўзаемадзеяння ЕЭК, дзяржаў - членаў ЕАЭС і ЕАБР будзе садзейнічаць развіццю інтэграцыйнага патэнцыялу прамысловага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.

На пасяджэнні членам савета быў прадстаўлены даклад аб сферах эканомікі, маючых інтэграцыйны патэнцыял у ЕАЭС, а таксама мерах, што садзейнічаюць яго выкарыстанню. Адобраны праекты распараджэнняў Еўразійскага міжурадавага савета аб сумесных прагнозах развіцця АПК, попыту і прапанавання дзяржаў ЕАЭС па асноўных відах сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання.

Акрамя таго, падтрыманы праекты актаў Еўразійскага эканамічнага саюза, якія прадугледжваюць мерапрыемствы па рэалізацыі прамысловага супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці машын і абсталявання для сельскай гаспадаркі. "Мэта гэтых праектаў - стварэнне ўмоў па арганізацыі ў саюзе вытворчасці камплектуючых для сельгастэхнікі, развіццё экспарту сельскагаспадарчых машын і абсталявання, а таксама стымуляванне попыту на тэхніку і абсталяванне для сельскай гаспадаркі, вырабленыя на тэрыторыі ЕАЭС", - падкрэслілі ў ЕЭК.

Старшынства ў ЕАЭС з 1 студзеня 2017 года перайшло да Кыргызстана. У сувязі з гэтым Савет ЕЭК узначаліў віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызстана Алег Панкратаў. "У рамках свайго старшынства ў органах ЕАЭС у 2017 годзе Кыргызстан бачыць адным з прыярытэтаў нарошчванне вытворчага патэнцыялу дзяржаў-членаў, - адзначыў Алег Панкратаў. - Нам патрэбны новыя кропкі росту, і ў першую чаргу гэта прамысловае супрацоўніцтва, узмацненне кааперацыі ва ўсіх прамысловых сектарах са стварэннем сумесных прадпрыемстваў. Сёння быў прыняты шэраг важных рашэнняў, што датычацца развіцця прамысловай кааперацыі, і мы ўпэўнены, што такія рашэнні дадуць магчымасць выйсці на рэальныя праекты, якія здольны даць імпульс нашым эканомікам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі