Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 красавіка 2016, 09:00

Саўмін зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі абноўленай Дырэктывы нумар 3

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў пастановай ад 25 красавiка 2016 года нумар 336 зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы", зацверджанай у новай рэдакцыі ўказам нумар 26 ад 26 студзеня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У план уключаны 111 пунктаў па чатырох раздзелах, вызначаны іх адказныя выканаўцы і тэрміны выканання з 2016 па 2020 год. Першы раздзел прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў па забеспячэнні планамернай дыверсіфікацыі экспарту. Другі раздзел плана ўключае мерапрыемствы па стварэнні ўмоў для нарошчвання выпуску інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі, створанай з выкарыстаннем тэхналогій V і VI тэхналагічных укладаў. Трэці раздзел прадугледжвае кардынальнае змяненне якасці кіравання прамысловым комплексам краіны ў мэтах паступальнага набліжэння да еўрапейскага ўзроўню прадукцыйнасці працы. Чацвёрты раздзел уключае мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню энергетычнай бяспекі.

Персанальная адказнасць за выкананне плана мерапрыемстваў ускладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікоў іншых арганізацый, якія з'яўляюцца адказнымі выканаўцамі плана мерапрыемстваў.

Кантроль за выкананнем пастановы нумар 336 будзе ажыццяўляць першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі