Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2017, 09:00

Саўмін зацвердзіў пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага дзяржкрэдыту на $700 млн

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў нумар 672 ад 5 верасня зацверджана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пагадненне было падпісана ў Маскве 30 жніўня.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага дакумента.

Як паведамлялася, крэдыт на $700 млн выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Сродкі будуць прадастаўлены ў расійскіх рублях і прызначаны для рэфінансавання абавязацельстваў Беларусі перад Расіяй па раней атрыманай пазыцы. Крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі (пачынаючы з 2018 года) - у красавіку і кастрычніку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі