Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2016, 18:58

Саўмін за тры месяцы вызначыць крытэрыі абавязковай сертыфікацыі прадукцыі без тэхрэгламентаў

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў на працягу трох месяцаў вызначыць парадак і крытэрыі ўключэння прадукцыі, паслуг і кампетэнтнасці персаналу, на якія не распаўсюджваюцца тэхрэгламенты, у пералік аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Увядзенне ў Беларусі абавязковага пацвярджэння адпаведнасці (сертыфікацыя, дэклараванне адпаведнасці) на асобныя групы прадукцыі, паслуг, кампетэнтнасці персаналу прадугледжана ўказам нумар 278 ад 20 ліпеня, які афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент прадугледжвае распрацоўку праекта пастановы Савета Міністраў, што вызначае парадак падрыхтоўкі і ўнясення прапаноў у пералік аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці, а таксама крытэрыі фарміравання гэтага пераліку. "На правядзенне гэтай работы плануецца тры месяцы. У распрацоўку праекта пастановы Савета Міністраў будуць уключаны зацікаўленыя бакі: як рэспубліканскія органы дзяржкіравання, выканаўчай улады, так і бізнес", - адзначылі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

У ведамстве растлумачылі, што абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці праводзіцца толькі тады, калі абарачэнне прадукцыі (паслугі) на рынку краіны стварае высокія рызыкі для бяспекі жыцця і здароўя грамадзян, што патрабуе прыняцця аператыўных мер дзяржаўнага рэгулявання. "Пры гэтым такая прадукцыя павінна быць уключана ў Адзіны пералік прадукцыі, адносна якой устанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні ЕАЭС і адзіныя абавязковыя тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза (ЕАЭС) на яе пакуль не распрацаваны або распрацаваны, але не ўступілі ў сілу. Дагавор аб ЕАЭС дапускае дзеянне нацыянальных абавязковых патрабаванняў на прадукцыю пры такіх умовах", - звярнулі ўвагу ў Дзяржстандарце.

Прадукцыя будзе выключацца з пераліку аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці, калі на яе ўступіць у сілу тэхнічны рэгламент Беларусі, Мытнага саюза або ЕАЭС.

Цяпер дзейнічаюць 35 тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. Яны распаўсюджваюцца прыкладна на 55 працэнтаў тавараў, якія выпускаюцца ў абарачэнне ў ЕАЭС. Гэта харчовая прадукцыя, цацкі, вырабы лёгкай прамысловасці, піратэхніка, мэбля, машыны і абсталяванне, электратэхнічная прадукцыя і іншыя.

У мэтах рэгулявання пытанняў устанаўлення абавязковых патрабаванняў да прадукцыі, на якую адсутнічаюць уведзеныя ў дзеянне тэхнічныя рэгламенты Беларусі, Мытнага саюза або ЕАЭС, і ўведзены ўказ нумар 278. "Прыняцце гэтай меры накіравана на забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя грамадзян, абарону беларускага рынку ад увозу небяспечнай прадукцыі, прадухіленне аказання паслуг, якiя ўяўляюць небяспеку для спажыўца і навакольнага асяроддзя", - падкрэслілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Тут адзначылі, што да 1 студзеня 2016 года ў Беларусі дзейнічаў свой пералік прадукцыі, паслуг, персаналу і іншых аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці, якія падлягаюць яе абавязковаму пацвярджэнню ў Беларусі. З пачатку года згодна з нацыянальным заканадаўствам абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці падлягаюць толькі тая прадукцыя, паслугі, адносна якіх устаноўлены патрабаванні тэхнічных рэгламентаў.

Асноўныя палажэнні ўказа нумар 278 уступяць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання .-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі