Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 студзеня 2018, 17:13

Саўмін вызначыў пералік рэспубліканскіх дзяржпатрэб на 2018 год

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, а таксама дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў для гэтых патрэб на 2018 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2017 года нумар 1047, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

У пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб уключаны пастаўкі (закупкі) сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, лому і адходаў чорных і каляровых металаў, каштоўных металаў, адходаў паперы, кардону і адходаў шкла.

Дзяржаўнымі заказчыкамі па пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны вызначаны Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскі гарвыканкам (для патрэб Мінска), канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Міністэрства ўнутраных спраў, Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. Да 1 красавіка 2018 года дзяржзаказчыкі абавязаны забяспечыць заключэнне дагавораў пастаўкі тавараў.

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіць закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, вырабленую ў 2017 годзе і закупляемую для дзяржпатрэб, а таксама сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць накіраванне на фінансаванне закупкі ўласных сродкаў арганізацый-нарыхтоўшчыкаў і крэдытаў банкаў.

Аблвыканкамам рэкамендавана сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання забяспечыць фінансаванне закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі нарыхтоўшчыкамі, неплацежаздольнасць якіх мае або набывае ўстойлівы характар, у тым ліку шляхам прымянення неграшовых форм разлікаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Акрамя таго, павінны быць прыняты безумоўныя меры па пастаўцы нарыхтоўшчыкам сельскагаспадарчай прадукцыі ўраджаю 2017 года ў кошт выдадзеных на гэтыя мэты авансаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 19 студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі