Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2016, 19:00

Саўмін вызначыў парадак пераводу доўгу па льготных крэдытах на мясцовыя органы ўлады

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў пастановай ад 21 верасня 2016 года нумар 747 зацвердзіў Палажэнне аб парадку пераводу доўгу па льготных крэдытах на мясцовыя органы ўлады. Адпаведная пастанова апублікавана на сайце ўрада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дакументам устанаўліваецца парадак пераводу доўгу па льготных крэдытах, выдадзеных ААТ "Белаграпрамбанк" на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых дамоў (кватэр), рэканструкцыю аб'ектаў пад жылыя памяшканні, на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасці з указам нумар 268 "Аб стварэнні і дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства "Агенцтва па кіраванні актывамі".

Палажэннем вызначана, што перавод доўгу ажыццяўляецца на падставе дагавора са згоды ААТ "Белаграпрамбанк".

Паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і мясцовым выканаўчым і распарадчым органам заключаецца дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавора, у якім называюцца бакі з улікам заключанага дагавора пераводу доўгу, умовы карыстання льготным крэдытам мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншыя ўмовы, у тым ліку спосабы забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Для пацвярджэння перадачы ў камунальную ўласнасць аб'ектаў будаўнiцтва (рэканструкцыi) i набытых жылых дамоў (кватэр) мясцовы орган улады прадстаўляе ў ААТ "Белаграпрамбанк" адпаведныя дакументы (пасведчанні) аб дзяржрэгістрацыі: адносна завершаных будаўніцтвам (рэканструяваных) аб'ектаў і набытых жылых дамоў (кватэр) - на працягу 90 дзён з моманту падпісання дагавора пераводу доўгу; адносна аб'ектаў, будаўніцтва (рэканструкцыя) якіх на момант перадачы не завершана, - на працягу 90 дзён пасля завяршэння іх будаўніцтва (рэканструкцыі).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі