Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2018, 09:42

Саўмін удакладніў адказных за супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі для росту экспарту

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад удакладніў пералік краін, за якімі замацоўваюцца вышэйшыя службовыя асобы, члены Савета Міністраў, кіраўнікі дзяржарганізацый, а таксама кіраўнікі загранустаноў і іншыя службовыя асобы для забеспячэння нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 15 лютага 2018 года нумар 129 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко акрамя развіцця супрацоўніцтва з Кубай, Мексікай і Эстоніяй будзе адказваць за ўзаемадзеянне з ПАР. В'етнам будзе ў спісе краін, замацаваных за віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны будзе адказным за супрацоўніцтва са Славеніяй, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў - са Швецыяй, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі - з Кітаем (акрамя Літвы), міністр прамысловасці Віталь Воўк - з Манголіяй і Сірыяй (акрамя Ірана, Пакістана, Румыніі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі