Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 снежня 2016, 12:39

Саўмін і Знешэканамбанк плануюць стварыць інтэграцыйную платформу развіцця для росту беларуска-расійскага тавараабароту

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі і расійская дзяржаўная карпарацыя "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці" (Знешэканамбанк) плануюць падпісаць мемарандум аб намерах па стварэнні інтэграцыйнай платформы развіцця. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2016 года нумар 994, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент будзе заключаны ў мэтах садзейнічання ўстойліваму эканамічнаму развіццю нацыянальных эканомік і ўмацаванню ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй.

Чакаецца, што мемарандум таксама падпішуць акцыянернае таварыства "Расійскі экспартны цэнтр", ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ААТ "Белзнешэканамбанк".

На падпісанне дакумента з беларускага боку ўпаўнаважаны першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі