Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2019, 10:26

Саўмін адобрыў праект мемарандума з ЕБРР аб перадпрыватызацыйным садзейнічанні для "Віцебскдрэва"

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў адобрыў праект мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) адносна перадпрыватызацыйнага садзейнічання для ААТ "Віцебскдрэў". Адпаведная пастанова Саўміна ад 14 мая 2019 года нумар 297 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" упаўнаважана на падпісанне мемарандума.

ААТ "Віцебскдрэў" вядзе сваю гісторыю з 1927 года, гэта адно з буйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Беларусі. Асноўныя віды дзейнасці - лесанарыхтоўка і вытворчасць прадукцыі дрэваапрацоўкі з уласнай і прывазной сыравіны і матэрыялаў. З 2016 года з'яўляецца адным з дзевяці прадпрыемстваў холдынга дрэваапрацоўчай прамысловасці, якія перададзены ў кіраванне Банку развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі