Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2017, 14:09

Саміт губернатараў ЕАЭС плануецца правесці 25 жніўня ў Астане

26 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Саміт губернатараў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) плануецца правесці 25 жніўня ў Астане ў час форуму "Еўразійскі тыдзень", паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце форуму.

Плануецца, што на саміт губернатараў збяруцца больш як 20 кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана. Яны абмяркуюць магчымасці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, фарміраванне інвестыцыйнага клімату, крос-фінансаванне, развіццё міжрэгіянальных інфраструктурных праектаў, падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Форум "Еўразійскі тыдзень" пройдзе 24-26 жніўня ў Астане на пляцоўцы сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2017". Мерапрыемства збярэ больш як 2 тыс. удзельнікаў з 25 краін і стане пляцоўкай для сумеснай работы над стратэгіяй развіцця ЕАЭС ва ўмовах глабальных выклікаў, для павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі саюза, фарміравання міжнародных кааперацыйных праектаў. Дзелавая праграма ўключае ў сябе тры асноўныя напрамкі, кожнаму з якіх прысвечаны асобны дзень. Тэма першага дня - "Канкурэнтаздольнасць у сучасных эканамічных умовах: кропкі росту". Другі дзень будзе прысвечаны тэме чатырох свабод - свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы і аб'яднанню інфармацыйных патокаў на прасторы ЕАЭС. Трэці дзень "Еўразійскага тыдня" аддадзены прадпрымальнікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі