Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Сабекошт 1 кВт.гадз электраэнергіі ў Беларусі за шэсць гадоў знізіўся амаль у 1,5 раза

Эканоміка 11.10.2017 | 11:12

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сабекошт 1 кВт.гадз электраэнергіі ў Беларусі за апошнія шэсць гадоў знізіўся амаль у 1,5 раза, паведаміў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык сёння на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы праведзенай рабоце па зніжэнні затрат і прынятым мерам па змяншэнні цаны імпартуемага прыроднага газу, за шэсць гадоў мы зменшылі сабекошт 1 кВт.гадз энергіі амаль у 1,5 раза з 10,35 цэнта за 1 кВт.гадз у 2011 годзе да 6,81 цэнта за 1 кВт.гадз у 2017-м. І дзякуючы гэтаму, мы пайшлі на зніжэнне тарыфаў для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі", - адзначыў Уладзімір Патупчык.

Пры гэтым сярэдні тарыф для прамысловых спажыўцоў у 2017 годзе знізіўся на 3,44 цэнта за 1 кВт.гадз да ўзроўню 2011 года - з 14,23 да 10,79 цэнта за 1 кВт.гадз (на 24 працэнты), сярэднеадпускны тарыф на электрычную энергію - з 11,86 да 9,85 цэнта за 1 кВт.гадз (на 17 працэнтаў). За кошт укаранення апошнія гады энергаэфектыўнага абсталявання значна зніжаны знос асноўных фондаў (да 40 працэнтаў), а таксама ўдзельны расход паліва на вытворчасць электраэнергіі. У 2016 годзе ён склаў 230,4 г умоўнага паліва на 1 кВт.гадз (за пяць гадоў зніжэнне на 34 г), а па выніках работы за сем месяцаў 2017 года - 225 г умоўнага паліва на 1 кВт.гадз. Гэта адзін з найбольш значных паказчыкаў эфектыўнасці работы абсталявання, паколькі паліва ў сабекошце электраэнергіі займае да 60 працэнтаў.

За 2016 год сэканомлена больш за 190 тыс. т умоўнага паліва, усяго з 2006 года за кошт рэалізацыі дзвюх дзяржпраграм у сферы энергетыкі сумарная эканомія паліва ў пераліку на прыродны газ у энергасістэме склала каля 6,6 млрд куб.м.

У гэтым годзе ў сферы энергетыкі завершана рэалізацыя шэрага маштабных інвестыцыйных праектаў. Так, уведзены ў эксплуатацыю на Заходняй Дзвіне самыя вялікія гідраэлектрастанцыі ў Беларусі - Полацкая ГЭС магутнасцю 21,7 МВт і Віцебская ГЭС магутнасцю 40 МВт. Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі абедзвюма станцыямі плануецца на ўзроўні 250 млн кВт.ч. Гэтага дастаткова, каб пакрыць спажыванне пяці раёнаў вобласці: Віцебскага, Лепельскага, Ушацкага, Чашніцкага і Расонскага.

Завершана з фінансавым удзелам Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця рэканструкцыя Гомельскай ЦЭЦ-1. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павысіць надзейнасць і энергаэфектыўнасць гомельскай энергасістэмы. Уведзена ў работу новая падстанцыя "Паставы" - гэта адзін з ключавых аб'ектаў праекта будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.