Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2016, 09:57

Русы лічыць рэальнай задачу па павышэнні за пяць гадоў рэнтабельнасці ў сельскай гаспадарцы да 10 працэнтаў

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы лічыць рэальнай задачу па павышэнні за пяць гадоў рэнтабельнасці продажаў у сельскай гаспадарцы да 10 працэнтаў. Аб гэтым ён заявіў у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер у нас прыкладна 6 працэнтаў рэнтабельнасць. Задачы пастаўлены рэальныя. Таму даваць вытворчасць трэба, а далей тэхнічная мадэрнізацыя, не спыняцца ў перапрацоўцы", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, у сельскай гаспадарцы ёсць два складнікі для павышэння прадукцыйнасці працы - найноўшыя тэхналогіі і выкананне тэхналагічнага цыкла. "А для гэтага патрэбны кадры. З прыходам энергаэфектыўных машын мы спажыванне паліва пры павелічэнні валавой вытворчасці зменшылі ў параўнанні з 1996 годам у 2 разы", - прывёў прыклад Міхаіл Русы.

Ён таксама не стаў скрываць, што пакуль яшчэ ёсць частка ўстойліва стратных прадпрыемстваў. "З імі трэба працаваць. Ёсць гаспадаркі, дзе маецца новая тэхналогія, але няма выканання тэхналагічнага цыкла. Адзін атрымлівае побач 50 ц/га, а другі на такім жа полі - 20 ц/га", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы таксама даў вельмі яркую параду, як дабіцца росту эфектыўнасці вытворчасці і, у канчатковым выніку, дабрабыту ў сферы сельскай гаспадаркі. "На сённяшні дзень, калі ёсць такі магутны тэхналагічны патэнцыял, трэба ўпрагацца і працаваць кожнаму. Не трэба думаць, як падкову павесіць, каб быў дастатак, - "прыбіць" на ногі і працаваць. Гэта - самае галоўнае. Гэта павінен кожны разумець", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі