Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2017, 19:55

Рознічны тавараабарот у студзені-кастрычніку павялічыўся на 2,8 працэнта

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у студзені - кастрычніку 2017 года склаў Br31,9 млрд, або 102,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - кастрычніка 2016 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 87,5 працэнта рознічнага тавараабароту рэспублікі, склаў Br27,9 млрд, або 103,4 працэнта ў супастаўных цэнах.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - кастрычніку 2017 года склаў Br1,7 млрд, або 101 працэнт у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.

У студзені - кастрычніку 2017 года аптовы тавараабарот склаў Br61,1 млрд, або ў супастаўных цэнах 102,4 працэнта да ўзроўню студзеня - кастрычніка 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі