17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у студзені-ліпені 2018 года склаў Br24,8 млрд, або 109,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У студзені-ліпені аптовы тавараабарот склаў Br51,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 106,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага мінулагодняга перыяду.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br12,3 супраць Br11 за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпадала 89 працэнтаў рознічнага тавараабароту краіны, склаў Br22,1 млрд, або 111,9 працэнта ў супастаўных цэнах.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-ліпені склаў Br1,3 млрд, або 112,7 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.-0-