Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Экспарт прадукцыі АПК
20 ліпеня 2018 Стужка навiн
Усе навіны

Рост вытворчасці сельгаспрадукцыі ў Беларусі па выніках 2017 года чакаецца на ўзроўні 3 працэнтаў

Эканоміка 15.11.2017 | 16:24

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост вытворчасці сельгаспрадукцыі ў Беларусі па выніках 2017 года чакаецца на ўзроўні 3 працэнтаў, паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Па выніках работы за дзесяць месяцаў у аграпрамысловым комплексе назіраецца дадатная дынаміка развіцця. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях склаў 102,9 працэнта, у сельгасарганізацыях - 103,8 працэнта. Па выніках года мы забяспечым рост вытворчасці сельгаспрадукцыі на ўзроўні 3 працэнты", - сказаў Леанід Заяц.

Міністр адзначыў, што ў краіне ёсць значныя рэзервы для павышэння эканамічнай эфектыўнасці сельскай гаспадаркі. "Трэба завяршыць будаўніцтва свінатаварных комплексаў, якія будуюцца ў Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай абласцях. Акрамя таго, у ступені гатоўнасці 50 працэнтаў і вышэй знаходзяцца 128 малочнатаварных ферм", - падкрэсліў ён.

На Сахаліне пабудаваны малочнатаварны комплекс па беларускай тэхналогіі на 1 тыс. галоў. "У наступным годзе мы туды паставім сваю жывёлу і забяспечым суправаджэнне тэхналогіі", - паведаміў Леанід Заяц.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.