Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2016, 14:41

Рост тарыфу на транспарціроўку электраэнергіі ў Беларусі нязначны і закране толькі некаторых юрасоб

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павышэнне тарыфу на паслугу па перадачы і размеркаванні электрычнай энергіі ў Беларусі нязначнае і закране толькі некаторых юрыдычных асоб. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Павышэнне тарыфу прадугледжвае пастанова Мінэканомікі нумар 43 ад 24 чэрвеня 2016 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пакуль кошт гэтай паслугі складае Br305 рублёў за 1 кВт.гадз. Згодна з пастановай ён павышаецца да Br400 за 1 кВт.гадз. Паколькі дакумент уступае ў сілу з 1 ліпеня, калі ў краіне будзе праведзена дэнамінацыя, тарыф складзе 4 кап. за 1 кВт.гадз.

У Мінэканомікі звярнулі ўвагу, што тарыф на паслугу па транспарціроўцы электраэнергіі не павышаўся з 2014 года, а таксама на тое, што гэта павышэнне не закране фізічных асоб.

Як удакладнілі карэспандэнту БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга", паводле даных за першы квартал 2016 года, паслугамі па перадачы электраэнергіі, што аплачваюцца па названым тарыфе, карысталіся 0,013 працэнта ад колькасці ўсіх юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца абанентамі энергазабеспячальных арганізацый у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі