Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2018, 13:47

Рост крэдытнага партфеля фізічных асоб адбываецца на фоне макраэканамічнай стабілізацыі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост крэдытнага партфеля фізічных асоб адбываецца на фоне макраэканамічнай стабілізацыі ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар ТАА "Альпары Еўразія" Аляксандр Сабодзін.

"Сітуацыя з крэдытамі для фізічных асоб на фоне развіцця эканомікі і дзеянняў фінансавага рэгулятара на бягучым этапе не ўяўляе небяспекі. Па-першае, завінавачанасць насельніцтва банкам толькі пачала расці пасля спаду ў 2015-2016 гадах, калі краіна знаходзілася ў рэцэсіі. Па-другое, апошнія гады манетарныя ўлады праводзяць даволі ўзважаную, асцярожную грашова-крэдытную палітыку, што не дазволіць сітуацыі выйсці з-пад кантролю", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Сабодзін адзначыў, што рост крэдытнага партфеля фізічных асоб адбываецца на фоне макраэканамічнай стабілізацыі, запаволення інфляцыі, росту ВУП. "Ды і дзякуючы дзеянням Нацбанка ў бліжэйшы час узрушэнняў на фінансавым рынку, якія маглі б прывесці да пагаршэння сітуацыі з крэдытаваннем фізічных асоб, не прадбачыцца. Няма рызыкі рэзкага росту цэн або агульнаэканамічнага крызісу, які мог бы прывесці да рэзкага спаду зарплат і занятасці і ўскладніў бы для пазычальнікаў вяртанне крэдытаў. Дапамагае трымаць пад кантролем сітуацыю з крэдытамі і ўведзенае Нацбанкам патрабаванне суадносіць выплаты па крэдытах з агульным даходам яго атрымальніка, каб крэдыт не стаў непасільным цяжарам", - канстатаваў эксперт.

Як паведамлялася, Нацыянальны банк пастановай праўлення ад 29 сакавіка 2018 года нумар 149 зацвердзіў інструкцыю аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння). Інструкцыя не змяшчае норм, якія абмяжоўваюць прадастаўленне крэдытаў заяўніку (крэдытаатрымальніку), які мае пратэрмінаваную запазычанасць па раней прадастаўленых яму крэдытах. Пры гэтым банкі будуць абавязаны пры ацэнцы крэдытаздольнасці фізічнай асобы разлічваць паказчыкі забяспечанасці крэдыту і даўгавой нагрузкі. Па крэдытах на фінансаванне нерухомай маёмасці лічыцца паказчык забяспечанасці крэдыту (ПЗК) - суадносіны сумы крэдыту і кошту аб'екта нерухомай маёмасці, які прымаецца ў залог у якасці забеспячэння, і (або) iншага забеспячэння ў адпаведнасці з дагаворам. ПЗК не павінен перавышаць 90 працэнтаў. Па крэдытах на спажывецкія патрэбы лічыцца паказчык даўгавой нагрузкі (ПДН) - суадносіны памеру штомесячнага плацяжу па аперацыях крэдытнага характару і памеру сярэднямесячнага даходу крэдытаатрымальніка. ПДН не павінен перавышаць 40 працэнтаў.

Паводле даных на пачатак мая, запазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах перасягнула Br9,75 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі