Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 ліпеня 2018, 13:19

Рэзалюцыя Беларусі па лічбавай эканоміцы будзе ўключана ў Берлінскую дэкларацыю ПА АБСЕ

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзалюцыя Беларусі па лічбавай эканоміцы будзе ўключана ў Берлінскую дэкларацыю ПА АБСЕ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Падрыхтаваны Беларуссю праект рэзалюцыі "Развіццё лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ" разгледжаны 10 ліпеня на пасяджэнні агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі. "Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук прадставіў членам асамблеі ініцыіраваны беларускімі парламентарыямі праект дадатковай рэзалюцыі, якая была аднагалосна падтрымана ўдзельнікамі пасяджэння. Дакумент будзе ўключаны ў склад Берлінскай дэкларацыі, прыняцце якой адбудзецца 11 ліпеня на заключным пасяджэнні штогадовай сесіі ПА АБСЕ", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Праект рэзалюцыі прызначаны садзейнічаць развіццю лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ. "Ва ўмовах новых эканамічных рэалій увага дзяржаў - удзельніц АБСЕ звяртаецца на пытанні пераходу і адаптацыі грамадства да лічбавай эканомікі, гарманізацыі стандартаў, міжнароднага супрацоўніцтва. Усё гэта мае на мэце збліжэнне краін і пераадоленне бар'ераў, лічбавізацыю міжнароднага гандлю. Дзяржавам АБСЕ прапануецца сфакусіравацца на ідэнтыфікацыі праблем у гэтай галіне і выпрацоўцы мер, якія адпавядаюць агульным інтарэсам, па іх пераадоленні ў мэтах устойлівага і гарманічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця", - растлумачылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Як паведамлялася, парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком прымае ўдзел у 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая праходзіць у Берліне. Асноўная тэма сесіі - "Выкананне абавязацельстваў у рамках АБСЕ: роля парламентаў". Яна прысвечана эфектыўным заканадаўчым мерам, якія неабходна прымаць дзяржавам-удзельніцам для ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і выканання абавязацельстваў адносна падтрымання міру і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Сесія завершыцца 11 ліпеня выбарамі старшыні ПА АБСЕ, яго намеснікаў, іншых службовых асоб асамблеі, а таксама прыняццем Берлінскай дэкларацыі, у якую ўвойдуць тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ і дадатковыя рэзалюцыі.-0-

Баляслаў Пірштук'

Валерый Варанецкі'

Фота Палаты прадстаўнікоў

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі