Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2016, 13:39

Рэспубліканскі бюджэт будзе скарэкціраваны па выніках першага паўгоддзя - Амарын

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі бюджэт будзе скарэкціраваны па выніках першага паўгоддзя. Аб гэтым заявіў сёння ў Палаце прадстаўнікоў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, адказваючы на пытанне дэпутата Валянціны Лявоненка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, у бягучым годзе нестабільнасць знешніх фактараў, змяненне цэн на нафту таксама ўплываюць на выкананне бюджэту. Нам давядзецца яго карэкціраваць па выніках першага паўгоддзя, паколькі цэны на нафту не адпавядаюць прагнозным значэнням. Ёсць і іншыя адхіленні, - заўважыў Уладзімір Амарын. - Мы ўжо зарэзервавалі частку расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў для таго, каб збалансаваць бюджэт з улікам зменлівых умоў".

Паводле слоў міністра, прыняты меры па дадатковым прыцягненні ў бюджэт даходаў. "Нам удасца збалансаваць бюджэт. Праект указа па ўдакладненні паказчыкаў цяпер рыхтуецца", - сказаў Уладзімір Амарын.

Ён таксама звярнуў увагу, што пазыкі ў бягучым годзе планавыя, у тым ліку па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Міністр фінансаў нагадаў, што першы транш прыцягнуты ў сакавіку 2016 года ($500 мл). "Другі транш спадзяёмся па выніках разгляду выканання параметраў праграмы з гэтым фондам атрымаць у ліпені месяцы. І да канца года, такім чынам, павінны атрымаць яшчэ $600 млн", - заўважыў ён.

Пры гэтым кіраўнік ведамства падкрэсліў, што ставіцца задача максімальнага прыцягнення ў бюджэт даходаў без павелічэння падатковай нагрузкі на суб'екты гаспадарання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі