Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 снежня 2017, 12:38

Рэспубліканскі бюджэт-2018 унесены ў Палату прадстаўнікоў

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет бюджэтных дакументаў на 2018 год унесены ў беларускі парламент, паведаміў сёння спікер Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пакет дакументаў, акрамя самога бюджэту, уваходзяць папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях падаткаабкладання, праекты фарміравання дзяржаўных пазабюджэтных фондаў - ФСАН, грамадзянскай авіяцыі і дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, наступнае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў плануецца правесці 18 снежня. Бюджэтны пакет будзе разгледжаны ў першым чытанні.

Як паведамлялася, у якасці асноўных параметраў для разліку праекта бюджэту на 2018 год прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў, пры якім тэмп росту ВУП Беларусі - 101,2 працэнта, сярэднегадавыя параметры: інфляцыя - 107,4 працэнта, стаўка рэфінансавання - 11 працэнтаў гадавых, цана на нафту - $43 за бараль, курс долара - Br2,038 і 62,3 расійскага рубля.

Аб'ём даходаў рэспубліканскага бюджэту прагназуецца ў суме Br20,5 млрд, або 107,5-107,8 працэнта да ацэнкі даходаў 2017 года. Расходы запланаваны ў суме Br19,8 млрд, што складае каля 107 працэнтаў да ацэнкі 2017 года. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме Br718,3 млн (0,64 працэнта ВУП) і будзе накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу.

Прыярытэтнымі задачамі пры фарміраванні праекта бюджэту з'яўляюцца своечасовыя і ў поўным аб'ёме выплаты па знешніх дзяржаўных абавязацельствах без нарошчвання доўгу, а таксама забеспячэнне ў поўным аб'ёме ўсіх расходаў па сацыяльных выплатах і заработнай плаце ў бюджэтным сектары і сферы дзяржаўнага кіравання, захаванне не ніжэй за 2017 год дзяржаўнай падтрымкі экспарту тавараў беларускай вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі