Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2015, 18:52

Рэклама са скідкамі ў вітрынах дапускаецца толькі з дазволу выканкамаў - Мінгандаль

11 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Міністэрства гандлю нагадвае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам у вітрынах дапускаецца размяшчэнне інфармацыі аб скідках толькі па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзе мы адразу ж бачым інфармацыю аб скідцы? На вітрыне магазіна. Каб абараніць нашага спажыўца, мы сказалі - вонкавая рэклама па зніжэнні цаны павінна быць узгоднена ў выканкаме. Калі ты даказаў, што ў цябе ёсць скідка, распродаж - калі ласка, размяшчай гэту інфармацыю ў вітрыне, гандлюй, атрымлівай даходы", - адзначыла Ірына Наркевіч.

Паводле яе слоў, у Мінску ў 2015 годзе за размяшчэнне на вітрынах гандлёвых аб'ектаў рэкламы аб скідках без дазволу Мінгарвыканкама 29 суб'ектам выдадзены прадпісанні аб дэмантажы, 3 арганізацыі аштрафаваны.

Акрамя таго, Ірына Наркевіч звярнула ўвагу, што часта ў вітрынах размяшчаецца інфармацыя аб скідках на замежнай мове - sale. "У такім выпадку неабходна ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона размяшчаць інфармацыю на рускай, беларускай мовах, выкананую ў такім самым памеры, што і англамоўны надпіс", - растлумачыла яна.

Намеснік міністра канстатавала, што рэклама павінна быць дакладнай і не ўводзіць у зман спажыўцоў. Згодна з арт.26 закона "Аб рэкламе", рэклама, у якой змешчаны недакладныя, несапраўдныя звесткі аб цане тавару, з'яўляецца нядобрасумленнай і забаронена да распаўсюджвання. Арт.12.15 КоАП Беларусі ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць за такія парушэнні ў выглядзе штрафу для ІП - ад 10 да 40 базавых велічынь (цяпер складае Br180 тыс.), для арганізацый - ад 20 да 50 базавых велічынь.

У студзені-верасні 2015 года Мінгандаль склаў 186 пратаколаў па адміністрацыйных парушэннях заканадаўства аб рэкламе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі