17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-маі 2018 года склалі 107,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64 працэнты, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8 працэнтаў, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,6 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,4 працэнта.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-