Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2018, 17:31

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у I паўгоддзі выраслі на 7,6 працэнта

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў I паўгоддзі склалі 107,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,1 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,9 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,6 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,4 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі