Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2018, 12:04

Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі прадукцыі з пяці прадпрыемстваў Беларусі

12 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) з 12 кастрычніка здымае забарону на пастаўкі прадукцыі з пяці прадпрыемстваў Беларусі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У спісе беларускіх кампаній, у адносінах да якіх адменены абмежаванні, чатыры малочныя прадпрыемствы і адно мясаперапрацоўчае. У прыватнасці, забарона знята на пастаўкі ў Расію натуральнамалочнай прадукцыі прадпрыемстваў "Малочны гасцінец" і "Малочны свет", пастэрызаванага малака налівам ЗПУСВП "Дзецкасельскі Гарадок" філіяла "Віраўлянскі", малака пітнога ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", а таксама ялавічыны ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат".

У паведамленні Рассельгаснагляду адзначаецца, што забарона знята па выніках перагавораў з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем, па рэзультатах прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў і пасля правядзення зверкі аб'ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі, якая пастаўляецца з Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі