Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2018, 10:42

Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі прадукцыі Віцебскага мясакамбіната

26 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) з 26 верасня адмяніла абмежаванні на пастаўкі ў РФ прадукцыі, вырабленай ААТ "Віцебскі мясакамбінат". Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Рассельгаснагляд правёў аналіз матэрыялаў, прадстаўленых Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі для расследавання прычын выяўлення парушэнняў патрабаванняў ЕАЭС і Расіі ў прадукцыі, выпрацаванай прадпрыемствам ААТ "Віцебскі мясакамбінат", - адзначаецца ў паведамленні.

Забарона на пастаўкі прадукцыі прадпрыемства адменена ў адпаведнасці з дарожнай картай па зняцці ўзаемных абмежаванняў паставак прадукцыі жывёлагадоўлі. У паведамленні таксама адзначаецца, што прадукцыя, прызначаная для паставак у Расію, павінна суправаджацца электронным ветерынарным сертыфікатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі