Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 жніўня 2017, 19:39

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) зняла часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе з улікам праведзеных перагавораў з беларускім бокам, а таксама гарантый намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі - дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандра Субоціна, аднаўляе права паставак на тэрыторыю Расіі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў: ААТ "Малочныя горкі", ААТ "Рагачоўскі МКК", ААТ "Савушкін прадукт", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі