Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2018, 09:50

Рассельгаснагляд здыме абмежаванні на пастаўкі малочкі некалькіх беларускіх кампаній

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд у бліжэйшы час падрыхтуе прапановы па зняцці ўведзеных раней часовых абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі некалькіх беларускіх кампаній. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні адбылася сустрэча кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем. Перагаворы сталі чарговым этапам у рэалізацыі дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі.

Як адзначаецца, сустрэча дала станоўчыя вынікі. Акрамя гатоўнасці Рассельгаснагляду зняць абмежаванні на пастаўкі з шэрага малочных прадпрыемстваў Сяргей Данкверт прапанаваў разгледзець магчымасць гашэння ветэрынарных сертыфікатаў на гатовую прадукцыю, якая ідзе з Беларусі, непасрэдна ў месцах яе рэалізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі