Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 сакавіка 2018, 15:25

Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака з Беларусі на 15 сакавіка

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака з Беларусі на 15 сакавіка, гаворыцца на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе інфармуе аб тым, што часовыя абмежаванні на пастаўкі на тэрыторыю Расіі з тэрыторыі Беларусі наступнай малочнай сыравіны ўводзяцца з 15 сакавіка 2018 года.

Размова ідзе аб такой прадукцыі, як малако і вяршкі пастэрызаваныя, стэрылізаваныя і ультрапастэрызаваныя налівам; малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансерваваныя і згушчаныя; сыроватка малочная наліўная, канцэнтраваная, сухая; канцэнтрат сыроватачнага і малочнага бялку.

"Партыі названых тавараў, якія паступілі на часовыя кантрольныя ветэрынарныя пункты, размешчаныя на расійска-беларускім участку граніцы, пасля 15 сакавіка 2018 года будуць вернуты ў Беларусь", - паведамляе Рассельгаснагляд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі