31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд інспектуе беларускіх вытворцаў шампіньёнаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
"Прадстаўнікі Рассельгаснагляду сумесна са спецыялістамі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі пачалі праверку беларускіх прадпрыемстваў - вытворцаў шампіньёнаў. Інспекцыя прадоўжыцца тыдзень. Яна праводзіцца ў мэтах зняцця рознагалоссяў і ўрэгулявання ўсіх пытанняў з пастаўкамі", - сказалі ў міністэрстве.
Рассельгаснагляд з 24 ліпеня ўвёў часовыя абмежаванні на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі.-0-