Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2019, 18:07

Рассельгаснагляд адмяняе абмежаванні на пастаўкі ў Расію вяршкоў з двух беларускіх прадпрыемстваў

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію пастэрызаваных вяршкоў з двух беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з паведамленнем службы, з 31 ліпеня адмяняюцца ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію вяршкоў пастэрызаваных налівам вытворчасці ААТ "Малочная кампанія "Навагрудскія дары" і "Смаргонскія малочныя прадукты" філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат".

"Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў расследаванняў і гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання", - тлумачыць ведамства.

Прадукцыя названых прадпрыемстваў, што адпраўляецца ў Расію, павінна быць выпрацавана з 31 ліпеня 2019 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі