Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2018, 15:00

Рассельгаснагляд адмяняе абмежаванні на пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі ААТ "Бабуліна крынка"

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 15 верасня адмяняе ўведзеныя раней часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію сыру, масла, тварагу, натуральнамалочнай прадукцыі (за выключэннем той, што перавозіцца налівам, у тым ліку ў спажывецкай тары аб'ёмам больш за 2,5 л) ААТ "Бабуліна крынка". Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Указаная прадукцыя павінна быць выраблена з 15 верасня, а таксама суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Рашэнне прынята на падставе гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, а таксама з улікам матэрыялаў, прадстаўленых у адпаведнасці з дарожнай картай двухбаковага супрацоўніцтва па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі на 2018 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі