Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2019, 10:30

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі свініны з Гродзенскага мясакамбіната

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд з 1 жніўня адмяняе абмежаванні на пастаўкі ў Расію свініны, прадукцыі свінагадоўлі і прадукцыі са свініны або прадукцыі, якая мае ў сваім саставе свініну, што не прайшла тэрмічную апрацоўку, вырабленых ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Рассельгаснагляду.

Пры вырабе прадукцыі павінна быць выкарыстана забойная жывёла, пастаўленая 10 арганізацыямі, пералік якіх накіраваны Дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Жывёла павінны быць даследавана на афрыканскую чуму свіней, пратаколы будуць прадастаўляць у Рассельгаснагляд.

Рашэнне аб зняцці абмежаванняў прынята з улікам дамоўленасцей, дасягнутых у час перагавораў беларускага боку з Рассельгаснаглядам, а таксама на падставе гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі адносна стабільнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - пастаўшчыкоў жывёл па асабліва небяспечных і каранцінных хваробах.

Адпраўляемая ў Расію прадукцыя Гродзенскага мясакамбіната павінна суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі