Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Распрацоўка праектаў адвядзення зямельных участкаў пад фермерскія гаспадаркі будзе бясплатнай

Эканоміка 29.12.2017 | 10:49
Фота з архіва
Фота з архіва

29 снежня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Распрацоўка праектаў адвядзення зямельных участкаў пад фермерскія гаспадаркі будзе бясплатнай. Гэта прадугледжана ўказам нумар 463 "Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

"Указам прадугледжана, што распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі будзе ажыццяўляцца землеўпарадкавальнымі службамі мясцовых выканкамаў бязвыплатна. Гэта дасць магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на такія гаспадаркі", - адзначыў Андрэй Гаеў.

З 2008 года пытанні адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў рэгулююцца ўказам нумар 667 "Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў". "Парадак, закладзены ва ўказе, працуе. Прававое рэгуляванне зямельных адносін набывае большую стабільнасць - апошнія істотныя дапаўненні ва ўказ унесены каля двух гадоў таму. Але жыццё не стаіць на месцы. Развіваюцца новыя тэхналогіі, напрацавана правапрымяняльная практыка. Гэта запатрабавала пэўнай карэкціроўкі заканадаўства", - сказаў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Новы ўказ прызначаны ўдасканаліць працэдуру адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, механізмы абароны правоў землекарыстальнікаў і ўзмацніць адказнасць за рашэнні па зямельных пытаннях. Так, дазволена без абмежаванняў карыстацца ўчасткамі, якія падлягаюць адабранню для дзяржпатрэб, і аб'ектамі нерухомай маёмасці пад знос, паляпшаць іх незалежна ад перспектыў развіцця тэрыторыі да прыняцця рашэнняў аб адабранні гэтых участкаў. Акрамя таго, асоба, якой прадастаўляецца зямельны ўчастак з аб'ектамі нерухомай маёмасці пад знос, абавязана кампенсаваць страты землекарыстальнікам да прыняцця рашэння аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка. "Гэта ўзмоцніць абарону правоў землекарыстальнікаў, зменшыць колькасць спрэчак і зваротаў у суды", - падкрэсліў Андрэй Гаеў.

З улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій абмен матэрыяламі паміж арганізацыямі па землеўпарадкаванні і арганізацыямі па рэгістрацыі нерухомай маёмасці будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе. Гэта дасць магчымасць скараціць папяровы дакументаабарот і тэрміны праходжання дакументаў. Пры падрыхтоўцы ўказа былі прааналізаваны прапановы практычна ўсіх дзяржорганаў, уключаючы Камітэт дзяржкантролю і Генеральную пракуратуру. Новыя нормы былі абмеркаваны з бізнес-саюзамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Чаму загараюцца смартфоны Самазагаранне можа адбыцца з любым мабільным тэлефонам, незалежна ад вытворцы і мадэлі. Часцей за ўсё прычынай з'яўляецца кароткае замыканне ўнутры акумулятара.