Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2019, 18:14

Расходы на вывад БелАЭС з эксплуатацыі будуць уключаны ў тарыфы на электраэнергію

9 кастрычніка, Астравецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Расходы на вывад Беларускай АЭС з эксплуатацыі будуць уключаны ў тарыфы на электраэнергію. Аб гэтым паведаміў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч сёння ў час прэс-туру замежных СМІ на Беларускую АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас усе гэтыя расходы будуць уключаны ў тарыф на электраэнергію. Згодна з нашым заканадаўствам ствараюцца фонды зняцця з эксплуатацыі і іншыя фонды - страхавыя, па абыходжанні з палівам і г.д. Гэта значыць усё, што належыць у рамках работы АЭС і яе вываду з эксплуатацыі", - сказаў Васіль Палюховіч.

Генеральны дырэктар БелАЭС Міхаіл Філімонаў удакладніў, што канкрэтныя тарыфы будуць агучаны пасля завяршэння будаўнічых работ, калі будуць зразумелы затраты. "Трэба дабудаваць станцыю, мы будзем ведаць наш складнік капітальных укладанняў - яны размяркоўваюцца ў выглядзе амартызацыі па гадах. Усё гэта будзе вядома, але пазней, - сказаў ён. - Калі мы завершым будаўніцтва, падвядзём рысу, колькі каштавалі будаўніча-мантажныя работы, пусканаладачныя, тады адпаведныя структуры разлічаць тарыфы і прадставяць".

Адказваючы на пытанне аб магчымасці выкарыстання на БелАЭС не толькі расійскага ядзернага паліва, гендырэктар станцыі растлумачыў, што цяпер у прыярытэце завяршэнне будаўнічых работ на аб'екце і выхад на рабочыя параметры. Таму гэта пытанне менавіта цяпер не такое актуальнае.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі