Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2016, 18:10

Рапота: для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў на тэрыторыі СД павінны быць створаны аднолькава камфортныя ўмовы

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота лічыць, што для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў на тэрыторыі краін СД павінны быць створаны аднолькава камфортныя ўмовы, як гэта зроблена для грамадзян. Аб гэтым ён заявіў сёння на II Міжнародным фінансава-банкаўскім форуме дзяржаў СНД "Мінскія дзелавыя сустрэчы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стварылі камфортнае асяроддзе пражывання для жыхароў, якія не адчуваюць сябе іншаземцамі на тэрыторыі адзін аднаго, цяпер мы павінны стварыць такое ж асяроддзе для прадпрыемстваў", - перакананы Рыгор Рапота.

Беларусь і Расія пачалі ўжо фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі. Паводле слоў Рыгора Рапоты, адна з мэт заключаецца ў тым, каб стварыць адзінае канкурэнтнае асяроддзе. Самае галоўнае, на яго думку, кваліфікаваць агульны вырабляемы прадукт у Саюзнай дзяржаве як адзіны прадукт і тавар. "Мы павінны выпрацаваць у сабе ўнутраныя адносіны да вытворцаў краіны-партнёра як да сваіх нацыянальных", - сказаў дзяржаўны сакратар СД.

II Міжнародны фінансава-банкаўскі форум дзяржаў - удзельніц СНД "Мінскія дзелавыя сустрэчы" праходзіць у Беларусі 26-29 кастрычніка. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых органаў, банкаўскіх і бізнес-структур дзяржаў СНД, а таксама міжнародных інстытутаў развіцця, у тым ліку з Еўропы і Азіі.

Форум прысвечаны новым выклікам і магчымасцям для банкаўскіх сістэм краін СНД, развіццю фінансавых і банкаўскіх рынкаў СНД, выпрацоўцы мерапрыемстваў па пераадоленні крызісу ў банкаўскай сферы, фарміраванню аб'яднанага рынку страхавання, стварэнню ўмоў для інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў дзяржавах Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі