Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2018, 15:12

Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны больш як на 40 працэнтах плошчаў

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны больш як на 40 працэнтах плошчаў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 20 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 443,2 тыс. га, або 43,5 працэнта плана. Работы ідуць ва ўсіх абласцях. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 83,9 працэнта запланаваных плошчаў, у Гродзенскай вобласці - на 58,3 працэнта, у Гомельскай - на 47,7 працэнта, Мінскай - на 46,8 працэнта, Магілёўскай - 21,8 працэнта, Віцебскай - 14,7 працэнта.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 1,019 млн га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі