1 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон сёння на перагаворах у Палацы Незалежнасці падтрымаў прапанову Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб стварэнні і развіцці сумесных вытворчасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта велізарны патэнцыял", - сказаў Прэзідэнт Таджыкістана. Ён прапанаваў даць даручэнне старшыням міжурадавых камісій у студзені або лютым 2018 года правесці пасяджэнне і вывучыць усе дэталі, магчымасці стварэння сумесных прадпрыемстваў. "І не толькі з улікам рынку Таджыкістана, але і рынку, як вы гаворыце, Афганістана", - адзначыў Эмамалі Рахмон.
За апошнія гады пабудавана шэсць мастоў, што злучаюць Таджыкістан з Афганістанам. У тым ліку дзякуючы гэтаму тавараабарот значна ўзрос. "Гандаль ідзе. Ідзе праз Афганістан і на Пакістан", - удакладніў Прэзідэнт Таджыкістана.
"Мы даражым нашымі адносінамі - нашымі асабістымі і паміж народамі. У Таджыкістане гэта вельмі высока цэняць. І вас любяць у Таджыкістане. Заўсёды вас слухаюць праз СМІ", - сказаў Эмамалі Рахмон.
У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што МТРК "Мір" - прыстойны канал, які аб'ектыўна падае сітуацыю ў рэспубліках.-0-