Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2017, 17:30

Работа плацежнай сістэмы UnionPay у Беларусі паскорыць гандлёва-эканамічныя працэсы з КНР - Мацюшэўскі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прысутнасць плацежнай сістэмы UnionPay на фінансавым рынку краіны паскорыць гандлёва-эканамічныя працэсы паміж Беларуссю і Кітаем, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі сёння на сустрэчы з кіраўніком нацыянальнай плацежнай сістэмы China UnionPay Co. Ltd Шы Венчаа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што для Беларусі Кітай з'яўляецца важным стратэгічным партнёрам. "Мы надаём вялікае значэнне паглыбленню нашых узаемаадносін і пашырэнню сфер узаемадзеяння і заўсёды рады вітаць прадстаўнікоў буйнога кітайскага бізнесу", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. "Мы таксама вітаем падпісанне ў красавіку 2017 года мемарандума з БПБ-Ашчадбанкам, які прадугледжвае выпуск у Беларусі банкаўскіх картак UnionPay і прадастаўленне новых відаў інавацыйных прадуктаў", - дадаў ён.

У сваю чаргу Шы Венчаа выказаў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва нацыянальнай плацежнай сістэмы China UnionPay Co. Ltd з банкамі Беларусі, падкрэсліўшы пры гэтым існуючы ў бакоў патэнцыял.

UnionPay International факусіруецца на росце і падтрымцы глабальнага бізнесу міжнароднай плацежнай сістэмы UnionPay. На сёння плацежныя карткі UnionPay прымаюцца больш як у 160 краінах і рэгіёнах свету, ахопліваючы звыш 41 млн POS-тэрміналаў і 2 млн банкаматаў. Выпушчана ўжо каля 6 млрд картак UnionPay больш як у 40 краінах і рэгіёнах.

На беларускім рынку China UnionPay Co. Ltd прадстаўлена з 2011 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі