Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2018, 09:21

Рабочая група па падрыхтоўцы стратэгіі развіцця будгаліны абмеркавала перспектывы будаўнічай навукі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы стратэгіі развіцця будгаліны Беларусі на 2018-2030 гады на пасяджэнні абмеркавалі перспектывы і шляхі развіцця будаўнічай навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

З мэтай комплекснага пераўтварэння прапаноўвалася вызначыць базавую навуковую арганізацыю, якая будзе аналізаваць перспектыўнасць навуковых напрацовак, пры гэтым акумулюючы сілы ўсіх іншых навуковых арганізацый у будаўнічай сферы.

У час пасяджэння абмяркоўваліся таксама пытанні ўдасканалення нарматыўна-тэхнічнай базы, пытанні падрыхтоўкі кадраў для будаўнічага комплексу. Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін адзначыў: "Задача распрацоўкі праекта стратэгіі - гэта ўстаноўка дакладных, адназначных напрамкаў развіцця галіны для павышэння яе эфектыўнасці". "Таму ад кожнай падгрупы чакаю сур'ёзнага падыходу і дэталёвага аналізу", - сказаў ён.

У снежні 2017 года ўрад прыняў рашэнне аб фарміраванні міжведамаснай рабочай групы для распрацоўкі стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі на 2018-2030 гады. Праект распрацоўваецца сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі на аснове дэталёвага аналізу сусветнага вопыту развіцця будаўніцтва і праграмных дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі