12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне аб адмене роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве цяпер адпрацоўваецца з ігракамі рынку. Аб гэтым паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тут ёсць супярэчнасць: вытворца хоча прадаць любы тавар як мага даражэй, а спажывец - купіць як мага танней. Але нельга ламаць існуючы рынак адным махам без уліку інтарэсу ўсіх бакоў. Зразумела, што вырашаць гэту задачу трэба, міністэрствы гэта разумеюць, і ніхто не адмаўляецца. Яны ўзялі нейкі тайм-аўт для прапрацоўкі непасрэдна з ігракамі на гэтым рынку. Цяпер разгляд гэтага пытання на такой стадыі", - расказаў Рыгор Рапота.
Паводле яго слоў, гэта тэма пастаянна на кантролі. Аб рабоце ў гэтым напрамку будзе дакладвацца на пасяджэннях Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і Вышэйшага дзяржаўнага савета.-0-