Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2018, 14:15

Пуцін заклікаў паскорыць развіццё лічбавай эканомікі ў ЕАЭС

18 студзеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Расія лічыць неабходным паскорыць развіццё лічбавай эканомікі ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС). Аб гэтым гаворыцца ў звароце прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна да кіраўнікоў краін ЕАЭС у сувязі з прынятым расійскім бокам з 1 студзеня 2018 года старшынствам у вышэйшых органах Саюза. Тэкст дакумента апублікаваны на сайце Крамля.

"Лічым неабходным паскорыць рэалізацыю агульнага "лічбавага парадку дня" Саюза. Каардынаваць дзеянні па развіцці інтэрнэт-эканомікі, фарміраванні агульных правіл вядзення лічбавага гандлю, адзіных стандартаў абмену інфармацыяй і яе абароны", - гаворыцца ў звароце Уладзіміра Пуціна.

Расійскі лідар заклікаў укараняць высокія тэхналогіі ў дзяржаўнае кіраванне, прамысловасць, сістэмы мытнага рэгулявання і іншыя сферы, а таксама "запускаць сумесныя канкурэнтаздольныя, інавацыйныя і навукаёмістыя вытворчасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі