Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2018, 10:09

Пуцін бачыць добрыя магчымасці для ўмацавання супрацоўніцтва з Беларуссю ў энергетыцы

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін бачыць добрыя магчымасці для далейшага ўмацавання супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы энергетыкі. Аб гэтым ён заявіў 19 чэрвеня ў час пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскі лідар спыніўся на перспектыўных для Беларусі і Расіі праектах. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што расійскія кампаніі будуюць у Беларусі завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду, што выкарыстоўваецца ў аўтамабільнай і хімічнай прамысловасці. "Узводзім фабрыку будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы па перапрацоўцы збожжавых. І гэта праекты на суму амаль $480 млн", - сказаў ён.

На думку Уладзіміра Пуціна, вялікія перспектывы ёсць менавіта ў сферы энергетыкі. Ён звярнуў увагу на тое, што ў канцы наступнага года адбудзецца запуск першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі, а ў 2020-м - другога энергаблока. "Аб'ём расійскіх капіталаўкладанняў у будаўніцтва станцыі склаў $10 млрд", - падкрэсліў расійскі лідар.

Ён таксама сказаў, што Беларусь і Расія рэалізуюць сумесныя праекты па мадэрнізацыі газатранспартнай сістэмы. Расія да 2020 года інвесціруе амаль $2,5 млрд у абнаўленне беларускага ўчастка газаправода "Ямал - Еўропа".

Прэзідэнт Расіі таксама выказаў меркаванне, што абодвум бакам неабходна прыкласці больш намаганняў для таго, каб павялічыць выпуск навукаёмістай прадукцыі. "Важна стымуляваць расійскі і беларускі бізнес для больш энергічнага ўкаранення інавацый у рэальны сектар эканомікі, заахвочваць вучоных і спецыялістаў да ўкаранення новых тэхналогій", - заявіў ён. Уладзімір Пуцін адзначыў, што менавіта для гэтага засноўваецца новая прэмія ў галіне навукі і тэхнікі.

Ён таксама падкрэсліў важнасць міжрэгіянальнага беларуска-расійскага ўзаемадзеяння і маючага адбыцца восенню V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Прэзідэнт чакае, што па выніках гэтай важнай міжрэгіянальнай сустрэчы будуць запушчаны новыя ініцыятывы. Уладзімір Пуцін сказаў, што традыцыйна кіраўнікі дзяржаў Беларусі і Расіі наведваюць гэта мерапрыемства і плануюць гэта зрабіць у бягучым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі