Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2018, 18:24

Пустуючыя і старыя дамы ў Беларусі будуць прадаваць па рыначным кошце

5 верасня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Старыя і пустуючыя дамы ў Беларусі будуць прадаваць па рыначным кошце. Гэта прадугледжана ўказам нумар 357 "Аб пустуючых і старых дамах", паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Указам спрошчаны парадак продажу старых і пустуючых дамоў. Без правядзення аўкцыёнаў прадугледжваецца іх продаж ва ўсіх населеных пунктах, за выключэннем Мінска і абласных цэнтраў. Разам з тым абласным выканкамам дадзена права з улікам інтарэсаў дзяржавы і мясцовых умоў вызначаць іншыя тэрыторыі, дзе аб'екты будуць прадавацца толькі на падставе таргоў, гэта значыць там, дзе існуе павышаны попыт на аб'екты і зямельныя ўчасткі.

"Продаж будзе ажыццяўляцца па рыначным кошце, калі аб'ект рэалізуецца непасрэдна. Калі прадаецца на таргах, то рыначны кошт стане стартавым, - растлумачыў Андрэй Гаеў. - У параўнанні з агульным прававым рэгуляваннем ацэначнай дзейнасці ўстаноўлены больш працяглы тэрмін дзеяння заключэння справаздачы аб ацэнцы. Вынік праведзенай незалежнай ацэнкі адносна выстаўляемых на продаж аб'ектаў будзе дзейнічаць два гады".

Пры нерэзультатыўнасці раней праводзімых таргоў указам прадугледжана паэтапнае зніжэнне цаны продажу старых і пустуючых дамоў на 20 працэнтаў, 50 працэнтаў і 80 працэнтаў.

Старшыня Дзяржкаммаёмасці звярнуў увагу, што дзеянне ўказа не распаўсюджваецца на тэрыторыі садоўніцкіх таварыстваў. "Тут будзе дзейнічаць агульнае заканадаўства. Калі гэты ўчастак не выкарыстоўваецца па прызначэнні або захламлены, то асоба будзе прыцягвацца да адказнасці па агульных правілах нарматыўнага рэгулявання, - сказаў Андрэй Гаеў. - Узвядзенне садовых домікаў не з'яўляецца абавязкам члена садоўніцкага таварыства. Гэта яго права. У цэлым падыход да размяшчэння такіх пабудоў заканадаўствам максімальна спрошчаны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі