Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 снежня 2017, 10:50

Прыморскі край зацікаўлены ў арганізацыі зборачнай вытворчасці тэхнікі "Амкадор"

14 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прыморскі край зацікаўлены ў арганізацыі зборачнай вытворчасці тэхнікі, якая выпускаецца холдынгам "Амкадор". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай 13 снежня ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў РФ Ігара Петрышэнкі з часова выконваючым абавязкі губернатара Прыморскага края Андрэем Тарасенкам.

"Нам патрэбна зборка ў Прымор'і, свая вытворчасць, - заявіў Андрэй Тарасенка. - Мы актыўна развіваем дарожную інфраструктуру, тэхніка запатрабавана. Ёсць таксама патрэбнасць у газаматорнай тэхніцы, у аўтобусах. Асабліва цікавіць тэхніка для меліярацыі".

У перагаворах таксама прынялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" Уладзімір Янушка, дырэктар ТАА "Амкадор-Дармаш-ДВ" Міхаіл Багдановіч, кіраўнік прадстаўніцтва гэтай кампаніі ў Мінску Сяргей Басалыга, дырэктар прадстаўніцтва холдынга ў Маскве Аляксандр Харытончык.

Бакі абмеркавалі пытанні, якія датычацца магчымасці ўдзелу холдынга "Амкадор" у рэалізацыі палітыкі імпартазамяшчэння, а таксама ў розных рэгіянальных праграмах развіцця Прыморскага края.

"Гэта сустрэча - вынік нашых ранейшых кантактаў, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Мы вывучылі ўсе аспекты супрацоўніцтва Беларусі і Прыморскага края, намецілі напрамкі, якія неабходна актывізаваць. Тое, што мы абмяркоўвалі, - пакладзена ў аснову дарожнай карты. Урадам Беларусі дадзена даручэнне зацікаўленым бакам па адпрацоўцы пытанняў зборкі трактароў, дарожнага будаўніцтва, супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы, у лёгкай прамысловасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі