Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 красавіка 2017, 16:05

Прэтэнзіі Рассельгаснагляду да беларускай прадукцыі павінны разглядацца за 10-12 дзён - Заяц

4 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Прэтэнзіі Рассельгаснагляду да беларускай прадукцыі павінны разглядацца службамі Беларусі і Расіі аператыўна, на працягу 10-12 дзён, заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ставім пытанне, каб усе прэтэнзіі, якія выстаўляюцца Рассельгаснаглядам да нашых прадпрыемстваў, былі аператыўна разгледжаны службамі і Беларусі, і Расіі. Дастаткова 10-12 дзён, каб іх разгледзець", - падкрэсліў міністр.

Цяпер не могуць пастаўляць прадукцыю ў Расію 12 малочных прадпрыемстваў, 8 мясакамбінатаў і 3 буйныя птушкафабрыкі, пры гэтым малочныя прадпрыемствы закрыты для паставак на расійскі рынак са жніўня 2016 года. Леанід Заяц заявіў, што прадпрыемствы не будуць судзіцца з расійскім бокам. Паводле яго слоў, трэба не судзіцца, а дамаўляцца.

"Мы маглі б больш зарабіць на гэтым рынку, але не зарабілі. Пры гэтым прадпрыемствы, якія абмежаваны па пастаўках, прадавалі прадукцыю на іншых рынках. Таму размова можа ісці аб недаборы выручкі, а не аб стратах", - адзначыў міністр.

Па вынікаў студзеня - сакавіка 2017 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі вырас на 36 працэнтаў да ўзроўню мінулага года (у валютнай выручцы). "Вельмі добрыя цэны сёння, гэта садзейнічае ўмацаванню эканомікі нашых прадпрыемстваў. Але мы даражым расійскім рынкам, ды і расійскі спажывец высока цэніць якасць нашых сыроў, тварагу, масла, смятаны, мясной прадукцыі. Наша задача - узмацніць гэтыя пазіцыі ў рамках нашых харчовых балансаў і забяспечыць высокую якасць тавараў", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі