Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 снежня 2017, 11:06

Правінцыя Цзянсі зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы прамысловасці і турызму

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская правінцыя Цзянсі зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы прамысловасці, турызму і адукацыі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Матусевіча з дэлегацыяй правінцыі Цзянсі на чале з намеснікам старшыні Народнага палітычнага кансультатыўнага савета правінцыі Яа Япінам. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і правінцыяй Цзянсі, у тым ліку магчымасці ўдзелу дзелавых колаў правінцыі ў рэалізацыі праектаў на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень", устанаўлення міжрэгіянальнага супрацоўніцтва правінцыі з Віцебскай вобласцю. Беларускі бок прапанаваў правесці сумесны бізнес-форум для дзелавых колаў правінцыі Цзянсі для прадметнага азнаямлення прадпрыемстваў правінцыі з умовамі вядзення бізнесу на тэрыторыі Беларусі і пашырэння сфер узаемадзеяння.

Плануецца, што 22 снежня дэлегацыя правінцыі наведае ААТ "БелАЗ" і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Правінцыя Цзянсі размешчана ва ўсходняй частцы Кітая, на поўдзень ад ракі Янцзы. Плошча правінцыі - 166,9 тыс. кв.км, колькасць насельніцтва - 45,65 млн чалавек, адміністрацыйны цэнтр правінцыі - горад Наньчан з насельніцтвам 5,042 млн чалавек. Правінцыя багатая на натуральныя рэсурсы. Па запасах і аб'ёмах здабычы медзі, серабра і ўрану займае першае месца ў Кітаі, вальфраму і золата - другое месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі