Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Закрыццё мотасезона-2016
23 верасня 2016 Стужка навiн
Усе навіны

Правілы аўтамабільных перавозак грузаў зменены ў Беларусі

Эканоміка 08.02.2016 | 16:03

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правілы аўтамабільных перавозак грузаў зменены ў Беларусі пастановай Савета Міністраў нумар 102 ад 5 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У дакуменце выкладзены ў новай рэдакцыі пункты 15, 22 і 340 Правіл аўтамабільных перавозак грузаў у мэтах вызначэння асобна для аўтамабільнага перавозчыка і грузаадпраўшчыка пераліку дакументаў, якія яны павінны прадаставіць вадзіцелю для выканання аўтамабільных перавозак грузаў", - растлумачылі спецыялісты. Таксама дапоўнены пункт, што прадугледжвае выпадкі, пры якіх выкананне аўтамабільнай перавозкі грузаў дапускаецца без афармлення таварна-транспартнай накладной.

Форма таварнай накладной і парадак яе афармлення вызначаны Інструкцыяй па запаўненні тыпавых форм першасных уліковых дакументаў ТТН-1 "Таварна-транспартная накладная" і ТН-2 "Таварная накладная", зацверджанай Мінфінам у 2008 годзе. Бланк таварнай накладной формы ТН-2 з'яўляецца першасным уліковым дакументам, у якім змешчаны вартасныя паказчыкі перавозімага тавару. "Нарматыўнае замацаванне афармлення таварнай накладной ТН-2 замест таварна-транспартнай накладной ТТН-1 у якасці суправаджальнага дакумента на груз пры экспарце тавараў не будзе супярэчыць патрабаванням раздзела II "Парадак прымянення ўскосных падаткаў пры экспарце тавараў" пратакола аб парадку спагнання ўскосных падаткаў і механізме кантролю за іх выплатай пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, што з'яўляецца дадаткам 18 да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе", - звярнулі ўвагу спецыялісты.

Акрамя таго, у правілы дабаўлена норма, якая выключае абавязак аўтамабільнага перавозчыка правяраць паўнату і правільнасць аформленых грузаадпраўшчыкам дакументаў на груз. "Гэта дапаўненне неабходна для выключэння выпадкаў неабгрунтаванага прыцягнення перавозчыкаў да адказнасці за адсутнасць або няправільнае афармленне грузасуправаджальных дакументаў", - удакладнілі ў прэс-службе.

У пастанове канкрэтызаваны абавязак грузаадпраўшчыка па афармленні і прадстаўленні перавозчыку транспартных і грузасуправаджальных дакументаў. Таксама ўнесены змяненні ўдакладняючага характару ў нормы аб адказнасці грузаадпраўшчыка, звязаныя з гэтым абавязкам.

Пастанова нумар 102 уступае ў сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання, за выключэннем другога пункта, які ўступае ў сілу з дня прыняцця дакумента.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Закрыццё мотасезона-2016 Амаль 4 тыс. байкераў з Беларусі, 15 краін блізкага і далёкага замежжа прымуць удзел у закрыцці мотасезона-2016 у Мінску 24 верасня.