Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лістапада 2017, 13:21

Працэс уступлення Беларусі ў СГА можа заняць два гады - Мадэнаглу

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэс уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю можа заняць яшчэ два гады. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА, пастаянны прадстаўнік Турцыі пры СГА Кемаль Мадэнаглу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працэс далучэння Беларусі да СГА ідзе вельмі добра з улікам павышанай увагі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Усе дзяржаўныя структуры, уключаючы міжведамасную камісію, міністэрствы, грунтоўна працуюць. Вынік будзе відаць у бліжэйшым будучым у Жэневе. Калі зацікаўленасць, уключанасць беларускіх структур ва ўступленне ў СГА будзе ўстойлівай, то, магчыма, праз два гады гэта адбудзецца", - сказаў Кемаль Мадэнаглу.

Паводле яго слоў, члены СГА зацікаўлены ў тым, каб беларускі бок добра разумеў патрабаванні і правілы, дзеючыя ўнутры арганізацыі. У рабоце над падрыхтоўкай да ўступлення вялікая ўвага ўдзяляецца правілам экспарту і імпарту ўнутры краіны з акцэнтам на Еўразійскі эканамічны саюз і з улікам унутранай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, інвестыцыйнага клімату і іншых асаблівасцей.

"Важны момант - гэта пачатак фінальнага перагаворнага працэсу з улікам меркаванняў членаў СГА, які вядзецца вельмі актыўна і пазітыўна. Дабавіліся новыя члены, якія падтрымліваюць уступленне Беларусі ў арганізацыю. Трэба прадаўжаць з тымі ж намаганнямі", - адзначыў Кемаль Мадэнаглу.

Ён таксама падкрэсліў, што выкананне правіл СГА, з аднаго боку, абмяжоўвае ў дзеяннях, з іншага - дае большыя магчымасці і дазваляе быць для інвестараў прадказальнымі, што станоўча паўплывае на актыўнасць укладанняў у развіццё бізнесу. "Звяртаючы ўвагу на вялікае значэнне для беларускай эканомікі прыватнага сектара, мы разумеем, што ён сутыкнецца з цяжкасцямі, звязанымі з неабходнасцю прытрымлівацца пэўных правіл. У той жа час ёсць вялікі вопыт работы ў ЕАЭС. Уступленне ў СГА прадугледжвае мноства станоўчых эфектаў, яно адкрывае новыя магчымасці для экспарту прадукцыі прадпрыемстваў", - рэзюмаваў старшыня рабочай групы.

Кемаль Мадэнаглу сёння сустракаецца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі - членамі міжведамаснай камісіі па пытаннях далучэння краіны да СГА, дзелавых колаў. На сустрэчы абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя з магчымасцю ўключэння арганізацый і бізнес-асацыяцый у перагаворны працэс, уплывам членства ў СГА на малы і сярэдні бізнес.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі